Перевести страницу

Статьи

Подписаться на RSS

Популярные теги Все теги

Папоўнім экспанатамі экспазіцыі!

У гарадскім парку культуры і адпачынку праводзіцца рэканструкцыя дома сядзібнага тыпу канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. Да Дня беларускага пісьменства там плануецца рамясціць раённы краязнаўчы музей. З мэтай папаўнення яго экспазіцый звяртаюся да жыхароў раёна з просьбай аказаць пасільную дапамогу ў зборы экспанатаў, актыўна ўключыцца ў гэтую работу.

Гістарычную каштоўнасць уяўляюць графічныя работы, жывапіс, вырабы мастацкіх промыслаў, гістарычныя дакументы, аўтарскія рукапісы, старадрукаваныя выданні, прадметы археалогіі, манеты розных часоў, папяровыя грашовыя знакі, штампы, пячаткі, зброя, форменнае адзенне, народныя касцюмы, антыкварныя музычныя інструменты, прадметы з гісторыі тэхнікі, быту і этнаграфіі, фота- , кінафонадакументы.

Пры прадастаўленні найбольш каштоўных прадметаў магчыма аплата за экспанат.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэл.: 2-11-05, 8 (025) 940-11-94.


Святлана ШЫПІЛАВА

Адрес в интернете: http://www.hoiniki.by/2010/04/papounim-ekspanatami-ekspazicyi/