Перевести страницу

Наследие

Абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Абрад “Провады русалкі” звязаны з заканчэннем святкавання на восьмым тыдні пасля Вялікадня Русальнага тыдня, праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.Удзельнікі традыцыйнага абраду (практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор) апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам праз усю вёску з выкананнем абрадавых песень на ўскрек вёскі да поля – праводзяць Русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), каб прагнаць яе ў жыта, асвяціць сарваную з яе зеляніну і вянок, павадзіць карагоды і паскакаць праз вогнішча.Абрадавая дзея звязана з спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, вялікім і маленькімі абрадавымі вянкамі, якія “ачышчаюць” і “асвячаюць” над полымем, разрываюць і раздаюць жыхарам і ўсім прысутным на добры ўраджай.


Абрад “Провады русалкі” з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца вясковай супольнасцю каштоўнасцю. Жыхары вёскі Вялікі Бор, бліжэйшых вёсак, раённага цэнтра з’язджаюцца штогод, каб прыняць удзел у традыцыйным абрадавым дзеянні. Дзеці і ўнукі старэйшых жанчын-носьбітаў ведаюць гісторыю ўзнікнення свята, дапамагаюць сваім матулям і бабулям у час абраду.


Адрес в интернете: livingheritage.by/gallery/aktualii/1396/