Перевести страницу

Статьи

25 лістапада – 30 гадоў з дня ўтварэння раённага краязнаўчага музея

Думка аб стварэнні музея ў г. Хойнікі з’явілася ў 1981 годзе, тады кіраўніцтвам раёна і было прынята рашэнне аб яго адкрыцці. Пад памяшканне выдзялілі кантору спажывецкага таварыства па вул. Савецкай. З 25 лістапада 1982 года раённы краязнаўчы музей пачаў сваю работу.


Больш за дзесяць год яго дзейнасць падтрымліваў на грамадскіх пачатках энтузіяст, ветэран вайны і працы Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі.


З-за адсутнасці ацяплення і абмежаванняў у папаўненні фондаў у 1992 годзе прайшла рээкспазіцыя: музей змяніў адрас і «прапісаўся» ў былым будынку банка, што знаходзіўся насупраць цяперашняй Дзяржаўтаінспекцыі. Праз год, у 1993-м, зацверджаны першыя штатныя адзінкі, сярод якіх і наступны дырэктар музея? Міхаіл Савельевіч Скрыпчанка. Ён пачынаў тут навуковым супрацоўнікам, а з 1996-га па 2008 узначальваў яго.


Кіравалі краязнаўчым музеем таксама Святлана Алегаўна Шыпілава і Вольга Міхайлаўна Гушча. Цяпер яго ўзначальвае Валерый Уладзіміравіч Маслак.


У гонар Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе новым домам для раённага краязнаўчага музея стала панская сядзіба Аўраамавых у гарадскім парку. Больш за паўтары тысячы экспанатаў музейнага фонду аберагаюць і вывучаюць галоўны захавальнік фондаў А.Ю. Эсауленка, навуковыя супрацоўнікі В.А. Гацко, М.А. Сачанка, А.П. Паўлючэнка, В.І. Радзюк, экскурсавод К.В. Каржанеўская, наглядчыкі В.А. Шруб, Н.І. Аніскавец, М.М. Шчокіна. Працуюць тэхнічныя работнікі І.А. Ахрэмчык, І.М. Шасцярык, Я.В. Слушны і гардэробшчыца С.М. Шлёг.


Многія гады каштоўнымі экспанатамі фонды папаўняюць жыхары Хойнікшчыны. Такія, напрыклад, як Валянціна Мікалаеўна Бордак і Ігар Мікалаевіч Сабадаш.


Прыгожа аформлены залы музея. Тут вы ўбачыце артэфакты далёкай мінуўшчыны, пазнаёміцеся з жывёльным і раслінным светам, сялянскім побытам, ваеннымі падзеямі, вядомымі землякамі і многім іншым. У гэтым годзе ў музеі адкрылі новую залу, экспанаты якой прысвечаны трагічнай старонцы жыцця Хойнікшчыны ў выніку аварыі на ЧАЭС.


Гэта ўсё лепш убачыць самім. Прыходзьце, калі ласка.


Алеся ЯЧЫЧЭНКА

Адрес в интернете: http://www.hoiniki.by/2012/11/25-listapada-30-gadou-z-dnya-utvarennya-muzeya/

Нет комментариев

Добавить комментарий