Перевести страницу

Новости

Рубрыка "З мележаўскіх балот"

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну.

Бацька: Павел Фёдаравіч. Нарадзіўся ў 1889 г. Закончыў царкоўна-прыхадскую школу і паступіў у рэальнае вучылішча ў Мазыры. Праўда, правучыўся там усяго год, бо памёр яго бацька Фёдар Ігнацьевіч. Павел Фёдаравіч быў добрым спецыялістам па дзежках, цэбрах.

Маці: Марыя Дзянісаўна. Родам з Каранёўкі. Славілася як выдатная гаспадыня, любіла свае палескія песні.